4 траўня 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзень 100-годдзя БНР Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся за Беларусь

У дзень 100-годдзя БНР Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся за Беларусь
Тадэвуш Кандрусевіч
ФОТА: Аляксандар Корсак, TUT.BY

25 сакавіка каталікі адзначаюць свята Дабравешчання.

У менскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася імша, на якой мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў малітву за Беларусь, піша tut.by.

«Вельмі сімвалічна, што незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі менавіта ў дзень Дабравешчання!», - падкрэсліў Кандрусевіч. Мітрапаліт назваў стагоддзе БНР святам Дабравешчання беларускай незалежнасці.

25 сакавіка каталікі адзначаюць свята Дабравешчання. Гэта дзень, калі архангел Гаўрыіл абвясціў Панне Марыі аб хуткім нараджэнні Ісуса Хрыста. Сёлета Дабравешчанне супала з Вербнай нядзеляй, таму свята перанесенае на 9 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках