4 траўня 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Россия-24» паказаў «баявы лазер» з каналізацыйнай трубой

21
Тэлеканал «Россия-24» паказаў «баявы лазер» з каналізацыйнай трубой

Расейскі лазер «новага тыпу» абсталяваны каналізацыйнай і дымаходнай трубой.

Прапагандысцкі тэлеканал «Россия-24» у сюжэце пра расейскія вайсковыя лазеры «новага тыпу» паказаў устаноўку, абсталяваную каналізацыйнай і дымаходнай трубамі. На гэта звярнуў увагу партал Defence Blog, паведамляе svoboda.org.

Навошта ў канструкцыі лазера былі выкарыстаны такія трубы, дакладна невядома. У Defence Blog мяркуюць, што гэта магло быць зроблена для абароны адчувальных элементаў новай сістэмы.

У сюжэце «России-24» распавядаецца пра лазеры, якія нібыта прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні і пастаўленыя на ўзбраенне расейскага войска. Сюжэт пад назвай «Лазер абароніць расейцаў ад ворагаў і хвароб» быў апублікаваны 11 сакавіка. За некалькі дзён дагэтуль аб распрацоўцы ў Расеі баявога лазернага комплексу заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Тады ж - у пасланні Федэральнаму сходу - прэзідэнт РФ распавёў пра новую расейскую ядзерную зброю. Пры гэтым словы Пуціна былі праілюстраваныя кампутарным ролікам 11-гадовай даўніны, а ядзерная ракета на відэа паражае горад Сэнт-Пітэрсберг у штаце Фларыда.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках