4 траўня 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў беларусаў са 100-годдзем БНР

4
Прэзідэнт Польшчы павіншаваў беларусаў са 100-годдзем БНР
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: GAZETA.PL

Анджэй Дуда пажадаў беларусам удачы і поспеху на карысць іх Радзімы.

25 сакавіка адзначаюцца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

З гэтай нагоды прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пажадаў беларусам, «з якімі Польскі Народ звязаны агульнай гісторыяй і культурай», удачы і поспеху на карысць іх Радзімы, паведамляе «Радио Польша».

У Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць у нядзелю, 25 сакавіка, святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею першай незалежнай дзяржавы ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Апоўдні ў беларускай сталіцы запланаваны апазіцыйны «Марш годнасці і свабоды». Улады дазволілі правесці мітынг і канцэрт каля Вялікага тэатра оперы і балета. Аднак, як паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна», у многіх гарадах і пасёлках, улады робяць дзеянні па блакаванні святочных акцый.

24 сакавіка адбыліся прэвентыўныя затрыманні мясцовых апазіцыйных актывістаў у Бабруйску, Бярозе, Берасці, Слуцку, Вілейцы. У нядзелю ў Менску быў затрыманы апазіцыйны палітык, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках