4 траўня 2024, Субота, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox News: У Менску затрыманыя дзясяткі актывістаў апазіцыі

2
Fox News: У Менску затрыманыя дзясяткі актывістаў апазіцыі
ФОТА: TUT.BY

Найбуйнейшы амерыканскі тэлеканал сочыць за падзеямі ў Беларусі.

У сталіцы Беларусі арыштаваныя дзясяткі актывістаў. Прыхільнікі апазіцыі спрабавалі правесці марш, паведамляе сайт тэлеканала a target="_blank" href=https://www.fox13memphis.com/news/scores-arrested-in-belarus-opposition-protest-in-minsk/721470536>Fox News са спасылкай на AP.

Нядзельная акцыя была прымеркаваная да абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці Беларусі ад Расеі. Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала да 1919 года.

Дзень Волі з'яўляецца традыцыйна днём пратэсту апанентаў аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі.

Журналісты налічылі дзясяткі чалавек, затрыманых міліцыяй. Праваабарончая арганізацыя «Вясна» паведаміла, што пяцёра яе назіральнікаў былі сярод арыштаваных.

Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года, рэзка абмяжоўвае дзейнасць апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках