4 траўня 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высылка расейскіх дыпламатаў: краіны ЕЗ і NATO заклікаюць далучыцца да Брытаніі

2
Высылка расейскіх дыпламатаў: краіны ЕЗ і NATO заклікаюць далучыцца да Брытаніі

З такой заявай выступілі больш за 70 экспэртаў у сферы палітыкі бяспекі з 17 краін Еўропы, ЗША і Канады.

Больш за 70 экспэртаў у сферы палітыкі бяспекі з 17 краін Еўропы, ЗША і Канады заклікалі краіны ЕЗ, NATO і іх партнёраў выслаць расейскіх дыпламатаў у адказ на атручванне ў Брытаніі экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Ліст ініцыявала і размясціла на сваім сайце арганізацыя «Еўрапейскія каштоўнасці» (Прага), паведамляе ukrinform.ru.

«Улічваючы траекторыю расейскай варожай дзейнасці і гэта агіднае злачынства супраць дзяржавы-сябра NATO, мы заклікаем хаўруснікаў NATO і ЕЗ далучыцца да нашых брытанскіх сяброў і выгнаць кантынгенты расейскіх разведчыкаў з іх тэрыторыі», - гаворыцца ў лісце.

У ім адзначаецца, што міжнародная агрэсія РФ пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна беспрэцэдэнтная ў эпоху пасля заканчэння халоднай вайны. Як пішуць міжнародныя экспэрты, нядаўні паслужны спіс Расеі ўключае ў сябе ўварванне ў суседнія краіны, масавыя бамбардзіроўкі і забойствы мірных жыхароў, неаднаразовыя парушэнні міжнародных межаў, выкраданне замежных грамадзян, кампаніі ваяўнічай дэзінфармацыі, пераслед замежных дыпламатаў, шырокія кібератакі і першая сілавая анэксія замежнай тэрыторыi ў Еўропе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Атакай ў Солсберы Крэмль дадаў яшчэ адзін інструмент у свой спіс варожай тактыкі супраць заходніх дэмакратый, дадалі экспэрты. Яны падкрэслілі, што выкарыстанне Расеяй вайсковага нервова-паралітычнага газу на брытанскай зямлі было асуджанае хаўруснікамі ў NATO як першы падобны наступ на тэрыторыі Паўночнаатлантычнага звязу з моманту яго заснавання. У адказ на што брытанскі ўрад прыняў новыя захады супраць Расейскай Федэрацыі, у тым ліку высылку 23 «незаяўленых разведчыкаў».

Падпісанты таксама нагадваюць пра непрапарцыйна вялікую актыўнасць на тэрыторыі дзяржаў-хаўруснікаў прадстаўнікоў расейскіх выведслужбаў, якія працуюць пад прыкрыццём. Гэтыя дзяржавы часта занепакоеныя, што прыняцце контрзахадаў - «разбурэнне разведвальных гнёздаў» на іх тэрыторыі - пацягне пагаршэнне стасункаў з Расеяй і таму ўважаюць за лепшае не рэагаваць, адзначаецца ў лісце. Між тым, сумесная ініцыятыва з боку хаўруснікаў аказала б значны ціск на Маскву з мэтай спыніць яе зламысныя дзеянні, прадэманстравала б Крамлю, што напад на аднаго азначае напад на ўсіх, пішуць экспэрты.

Яны ўважаюць, што «надышоў час заходнім урадам пачаць сур'ёзна ставіцца да пагрозы з боку Расеі і адрэагаваць на ўсё больш смелую агрэсію Крамля рашучымі дыпламатычнымі і контрразведвальнымі захадамі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках