4 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску працягваюцца арышты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

20
У Менску працягваюцца арышты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Фота: svaboda.org

На Нямізе затрымліваюць мінакоў з нацыянальнай сімволікай.

На вуліцы Няміга людзі ў цывільным пачалі «адлоўліваць» мінакоў з нацыянальнай сімволікай - стужкамі, сцяжкамі, шарыкамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод затрыманых - журналістка Галіна Абакунчык. Са слоў журналісткі, яе скруцілі двое мужчын без апазнавальных знакаў на вопратцы і запіхнулі ў сіні мікрааўтобус. Патлумачылі, што ёсць неабходнасць праверыць яе на прадмет «учыненага злачынства». Яна перадала пашпарт, але дакумент міліцыянтаў не цікавіў.

Па тэлефоне Галіна Абакунчык паспела сказаць, што гэтак жа гвалтоўна затрымалі некалькі чалавек са сцяжкамі. Праз нейкі час яе і іншых перасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезлі ў Цэнтральны РАУС Менска. Мікрааўтобус вярнуўся з Нямігі «паляваць» на іншых мінакоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках