4 траўня 2024, Субота, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Галоўныя экспарцёры і імпарцёры зброі ў свеце

1
Інфаграфіка: Галоўныя экспарцёры і імпарцёры зброі ў свеце
ФОТА: EPA/UPG

Самым вялікім пастаўшчыком зброі ў свеце з'яўляюцца ЗША.

Паводле звестак, апублікаваных Стакгольмскім інстытутам даследавання праблем міру (SIPRI), галоўным экспарцёрам зброі ў свеце за апошнія пяць гадоў з'яўляюцца ЗША. Гэтая краіна ў апошнія пяць гадоў забяспечвае 34% усяго сусветнага экспарту. А галоўным імпарцёрам узбраення з'яўляецца Індыя, яе доля - 12% усяго сусветнага экспарту ў 2013-2017 гадах, піша часопіс «Новое Время».

Галоўным пакупніком ЗША з'яўляецца Сірыя - 18% амерыканскага экспарту зброі пастаўляецца ў гэтую краіну. Пры гэтым доля вайсковых выдаткаў Злучаных Штатаў складала 3,3% ад ВУП 2016 года. У параўнанні з перыядам 2008-2012 гадоў амерыканскі экспарт зброі вырас на 25%.

Другім у свеце экспарцёрам зброі з'яўляецца Расея, яе доля складае 22% за апошнія пяць гадоў (у параўнанні з 2008-2012 гадамі расейскі экспарт зброі скараціўся на 7,1%). Больш за ўсё - 35% - расейскай зброі пастаўляецца ў Індыю. Доля вайсковых выдаткаў Расеі складае 5,3% яе ВУП 2016 года.

На трэцім месцы сярод сусветных экспарцёраў зброі Францыя. Яна забяспечыла 6,7% сусветнага экспарту за апошнія пяць гадоў. Спажыўцом 25% зброі, што прадаецца Францыяй, з'яўляецца Егіпет. У параўнанні з 2008-2012 гадамі Францыя нарасціла экспарт зброі на 27%. Доля вайсковых выдаткаў у ВУП Францыі 2016 года склала 2,3%.

Самы вялікі імпарцёр зброі ў свеце - Індыя - у параўнанні з 2008-2012 гадамі нарасціла імпарт на 24%. Прычым 62% зброі, якую купляе Індыя, ёй прадае Расея. У 2016 годзе доля вайсковых выдаткаў у ВУП Індыі склала 2,5%.

Другі ў свеце імпарцёр зброі - Сірыя - у 2013-2017 гадах закупіла 10% усяго сусветнага імпарту зброі. У параўнанні з 2008-2012 гадамі імпарт зброі ў Саудаўскую Аравію вырас на цэлых 225%. Галоўным пастаўшчыком зброі ў гэтую краіну з'яўляюцца ЗША. Штаты забяспечваюць 61% паставак. У 2016 годзе вайсковыя выдаткі Саудаўскай Аравіі склалі 10,4% яе ВУП.

Трэцім у свеце імпарцёрам зброі ў 2013-2017 гадах стаў Егіпет, закупіўшы 4,5% ад сусветнага імпарту. Яго галоўны пастаўшчык - Францыя - забяспечыла 37% паставак зброі ў гэтую краіну. У параўнанні з 2008-2012 гадамі Егіпет нарасціў імпарт зброі на 215%. Доля вайсковых выдаткаў у яго ВУП у 2016 годзе склала 1,6%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках