4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: Дзень Волі ў Беларусі пачаўся з дзясяткаў затрыманых

1
«Нямецкая хваля»: Дзень Волі ў Беларусі пачаўся з дзясяткаў затрыманых
ФОТА: REUTERS

Міжнародныя выданні пішуць пра рэпрэсіі супраць мірных грамадзян, што святкуюць стагоддзе БНР.

На акцыі, якая праходзіць на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Менска з нагоды 100-гадовай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адбыліся масавыя затрыманні. Як паведамляюць беларускія СМІ ў нядзелю, 25 сакавіка, падчас недапасаванага мерапрыемствы затрыманыя блізу 50 чалавек, паведамляе «Немецкая волна».

Больш за 30 затрыманых пагрузілі ў тры аўтазакі, пасля чаго вартавыя парадку пачалі запаўняць чацвёрты аўтазак. Сярод затрыманых - шэсць назіральнікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама некалькі журналістаў «Белсата». Яшчэ некаторыя супрацоўнікі «Белсата» былі затрыманыя яшчэ да пачатку акцыі, аднаго з іх адпусцілі пасля праверкі дакументаў.

Супрацоўнікі АМАПа ў форме абыходзяць лаўкі на плошчы Якуба Коласа і просяць тых, што сядзяць на іх прайсці з імі.

Затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

Адразу пасля выхаду з дому на акцыю ў нядзелю, 25 сакавіка, быў затрыманы апазіцыйны палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч. На працягу апошніх дзён у яго дома дзяжурылі мікрааўтобусы з людзьмі ў цывільным.

Як паведаміла выданню жонка апазіцыянера Марына Адамовіч, ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна і будзе адбываць там 10 дзён адміністратыўнага арышту за адну з мінулых акцый восенню 2017 года.

Затрыманні ва ўсёй краіне

У шэрагу іншых гарадоў затрыманыя актывісты, якія накіроўваліся ў Менск, між іншым, які ехаў з Воршы сябра незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Анішчанка. На вакзале ў Маладзечне затрымалі кіраўніка Менскай абласной арганізацыі БСДП Алеся Абрамовіча.

Нягледзячы на забарону, раней Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на плошчы Якуба Коласа, каб правесці «Марш годнасці» да Опернага тэатра, дзе пройдуць санкцыянаваныя мітынг і канцэрт з нагоды Дня Волі. Прэвентыўныя затрыманні перад акцыямі ў дзень 100-годдзя БНР пачаліся яшчэ некалькі дзён таму. 21 сакавіка быў затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, заснавальнік руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

Мітынгі, сходы і іншыя масавыя мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя абвяшчэння БНР праходзяць у дзясятках беларускіх гарадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках