4 траўня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў распавёў пра «новага Пуціна» ў найбліжэйшыя гады

9
Пяскоў распавёў пра «новага Пуціна» ў найбліжэйшыя гады

Прыярытэтам для Пуціна стануць «унутраныя праблемы» РФ.

Выступаючы ў эфіры тэлепраграмы «Итоги недели» канала НТВ, Пяскоў распавёў пра «новага Пуціна». «Гэта сімбіёз Пуціна, якога мы ведаем і вакол якога мы аб'ядноўваемся, плюс Пуцін, які разумее, што нам трэба ў будучыні», - цытуе прэс-сакратара кіраўніка расейскай дзяржавы агенцтва ТАСС.

Пяскоў адзначыў, што Пуцін «не кідае слоў на вецер» і «неаднаразова даводзіў, што ён не папуліст».

Таксама прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначыў, што прыярытэтам для Пуціна «з'яўляюцца ўнутраныя праблемы Расеі».

Напярэдадні Пяскоў распавядаў пра знешнепалітычны курс прэзідэнта. Ён адзначыў, што асноўным вектарам для Пуціна з'яўляецца ўсталяванне дружалюбных сувязяў з усімі краінамі свету. Аднак ён «нікому не дазволіць заступаць за чырвоныя лініі нацыянальных інтарэсаў Расеі».

Таксама прэс-сакратар прэзідэнта РФ распавёў, што ў Пуціна ёсць канкрэтная праграма, якая была агучана падчас паслання Федэральнаму сходу. «Цяпер пасланне будзе канкрэтызавана і аформлена юрыдычна. І калі з'явіцца новы кабінет міністраў, пачнецца яго рэалізацыя», - сказаў Пяскоў.

«Рэалізацыя гэтага плана, напэўна, будзе закранаць усе сферы жыцця нашых людзей. Гэта і развіццё ўсіх сектараў эканомікі, і якаснае развіццё сацыяльнай сферы, і тэхналагічнае развіццё, і ўмацаванне абараназдольнасці нашай краіны», - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках