4 траўня 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва ЕРА: У Менску на Дзень Волі прайшлі масавыя арышты

16
Агенцтва ЕРА: У Менску на Дзень Волі прайшлі масавыя арышты
ФОТА: EPA

Агенцтва ЕРА апублікавала фатаграфіі з месца падзей.

У Беларусі сілавікі затрымалі ў цэнтры Менска больш за 100 чалавек, якія прыйшлі для ўдзелу ў шэсці да Дня Волі.

Паведамляецца, што спачатку «для высвятлення асобы» затрымлівалі ўсіх, хто меў пры сабе сцягі і кветкі, а затым пачалі затрымліваць усіх, хто знаходзіўся на плошчы.

Паводле звестак праваабаронцаў, сярод затрыманых, - актывісты, журналісты і назіральнікі. Іх адвезлі ў аўтазаках у Савецкі РУУС Менска.

Агенцтва ЕРА апублікавала фатаграфіі з месца падзей, паведамляе gordonua.com.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках