17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Горадні тысячы каталікоў прайшлі хросным ходам

Фотафакт: У Горадні тысячы каталікоў прайшлі хросным ходам
Фота: TUT.BY

Сёння каталікі ўсяго свету адзначаюць Вербніцу.

Традыцыйны хрэсны ход прайшоў у суботу, 24 сакавіка. А ў нядзелю каталікі ўсяго свету адзначаюць Вербніцу, успамінаючы ўваходжанне Езуса ў Ерусалім, піша tut.by. З гэтага дня пачынаецца Вялікі тыдзень. А праз тыдзень каталікі будуць святкаваць Вялікдзень.

Паводле традыцыі каталіцкая моладзь пасля ўрачыстай службы ў галоўным каталіцкім храме горада пранесла крыж з распяццем Хрыста ад Фарнага да Бернардынскага касцёла. Працэсія зрабіла 14 прыпынкаў, якія сімвалізавалі 14 эпізодаў хроснага шляху Хрыста. Хрэсны ход сабраў некалькі тысяч гарадзенскіх каталікоў.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках