4 траўня 2024, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі заклікаў моладзь бараніць свае перакананні

Папа Рымскі заклікаў моладзь бараніць свае перакананні

Папа Францішак заклікаў маладых людзей у Вербніцу не маўчаць і бараніць тое, у што яны вераць.

«Спакушэнне прымусіць маладых маўчаць заўсёды было. Ёсць шмат спосабаў, каб зрабіць маладых маўклівымі і нябачнымі. Шмат спосабаў, каб падвергнуць іх анестэзіі і ўсыпіць іх, каб яны не шумелі, каб не задавалі пытанняў, зрабіць іх мары плоскімі, сумнымі, дробязнымі», - сказаў пантыфік на набажэнстве ў Ватыкане з нагоды свята, якое супала з Сусветным днём каталіцкай моладзі, паведамляе interfax.by.

«Калі іншыя маўчаць, калі мы, людзі старэйшага ўзросту, і часта нядобрасумленныя, маўчым, калі свет маўчыць і страчвае радасць, я пытаюся ў вас: вы будзеце крычаць?», - сказаў пантыфік.

Ён блаславіў пальмавыя галіны, прынесеныя святарамі і парафіянамі на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках