4 траўня 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Мы з вамі пішам гісторыю сваёй свабоды

2
Святлана Алексіевіч: Мы з вамі пішам гісторыю сваёй свабоды
Святлана Алексіевіч

На мітынгу каля Опернага тэатра быў зачытаны зварот ад нобелеўскай лаўрэаткі ў літаратуры Святланы Алексіевіч.

На мітынгу каля Опернага тэатра з нагоды 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі быў зачытаны зварот ад нобелеўскай лаўрэаткі ў літаратуры Святланы Алексіевіч, паведамляе euroradio.fm.

«Сталін рабіў з беларусаў расейцаў. Сталін разумеў, што без нацыянальнай ідэі і мовы няма народа, таму знішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыі. Але гэтыя людзі на балоце выстаялі, выжылі. Ніколі не памірала народная душа. Першая фатаграфія першага Усебеларускага з'езда паказвае нам твары свабодных людзей. Праз 100 гадоў мы ведаем, што БНР была і мы адтуль. Тыя, хто вырас у СССР, нічога пра яе не ведалі або казалі, што выраслі без мінулага. хто такі беларус? Гэта чалавек, які марыць пра свабоду. Але мы яе баімся. Свабода - гэта жорсткая рэч, яна патрабуе веры і годнасці, дысцыпліны і высакароднасці. Мы з вамі пішам гісторыю сваёй свабоды», - адзначыла беларуская пісьменніца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках