4 траўня 2024, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Фларыды расследуюць дзейнасць кампаніі Kalashnikov USA

1
Улады Фларыды расследуюць дзейнасць кампаніі Kalashnikov USA
ФОТА: DREAMSTIME.COM

Кампаніяй Kalashnikov USA кіруюць людзі, звязаныя з найбліжэйшымі хаўруснікамі Пуціна.

Федэральная пракуратура Паўднёвай акругі Фларыды адкрыла крымінальнае следства ў справе фабрыкі, што вырабляе самазарадныя паляўнічыя стрэльбы пад легендарнай маркай Kalashnikov USA, якой кіруюць людзі, «звязаныя з найбліжэйшымі хаўруснікамі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна», паведамляе newsru.co.il.

Гэта прадпрыемства належыць ізраільскай карпарацыі RWC Group LLC, піша ў нядзелю, 25 сакавіка, агенцтва навін Вloomberg.

Паводле звестак агенцтва, пракуратура, якая знаходзіцца ў Маямі, заручылася позвай Вялікага журы прысяжных. У рамках гэтага дакумента горад Помпана-Біч абавязаны падаць копіі заяваў на падатковыя льготы, якія падала ў 2015 годзе размешчаная там фабрыка Kalashnikov USA.

Пракуратура і карпарацыя адмовіліся пацвердзіць або аспрэчыць звесткі пра якія цяпер ідзе расследаванне, хоць адзін віцэ-прэзідэнт карпарацыі Міхаіл Тыратуран заявіў у інтэрв'ю журналістам выдання, што яны «не робяць нічога супрацьзаконнага».

У 2012 годзе RWC стала эксклюзіўным дыстрыб’ютарам паўаўтаматычнага варыянту АК-47 у ЗША. Яго расейскі вытворца планаваў прадаваць у Амерыцы 200 тысяч «калашнікавых» у год, але праз два гады Вашынгтон наклаў на канцэрн «Калашнікаў» і іншых расейскіх збройнікаў санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крыма і падтрымкай Масквой сепаратыстаў на Украіне, тлумачыць сайт навіннай службы ВВС.

RWC заяўляе, што парвала ўсе сувязі з Расеяй і канцэрнам «Калашнікаў» і няўхільна выконвае санкцыйны рэжым - што супярэчыць інфармацыі выдання.

Фабрыка Kalashnikov USA пакуль афіцыйна ні ў чым не абвінавачваецца, аднак у лютым каля офіса прадпрыемства праходзілі шматлюдныя акцыі пратэсту, звязаныя з пабоішчам у фларыдскай школе, якое забрала жыццё 17 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках