4 траўня 2024, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой дня: 90-гадовы мянчук быў затрыманы на 100-годдзе БНР

84
Герой дня: 90-гадовы мянчук быў затрыманы на 100-годдзе БНР
ФОТА: SVABODA.ORG

Міліцыянты не далі Аляксандру Карызне патрапіць на канцэрт да Опернага тэатра.

Аляксандр Юстынавіч Карызна 25 сакавіка прыйшоў на плошчу Якуба Коласа з бел-чырвона-белым сцяжком і збіраўся на канцэрт да Опернага тэатра, паведамляе «Салiдарнасць».

Адказваючы на пытанне журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, ці не баяўся ён выйсці на Дзень Волі (ад плошчы Коласа павінна было стартаваць забароненае ўладамі шэсце), дзядуля адказаў: «Дык мне ж ужо 90 гадоў і я буду рэкламай». І дадаў: «Калі буду жывы, пайду да Опернага».

Аднак трапіць на канцэрт 90-гадоваму ўдзельніку святкавання 100-годдзя БНР сілавікі не далі.

А 16.45 журналісты распаўсюдзілі інфармацыю, што пажылога чалавека ўтрымліваюць у міліцыі, і яго сваякоў просяць звярнуцца ў Першамайскі РУУС, каб дапамагчы Аляксандру Карызну дабрацца дадому.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках