4 траўня 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны заклікаў да стварэння ў РФ новай апазіцыі

1
Навальны заклікаў да стварэння ў РФ новай апазіцыі
Аляксей Навальны

Расейскі апазіцыйны палітык раскрытыкаваў вынікі «ліберальных кандыдатаў» на выбарах прэзідэнта РФ.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны раскрытыкаваў вынікі «ліберальных кандыдатаў» на выбарах прэзідэнта Расеі. Ён адзначыў, што Ксенія Сабчак, Рыгор Яўлінскі і Барыс Цітоў на траіх набралі 3,49 адсотка галасоў. «Гэта не мае ніякіх перспектыў ні ў 2018, ні ў 2021, ні ў 2024, ні ў 2666 гадах», - заявіў апазіцыянер. У сувязі з гэтым ён заклікаў абмяркоўваць не аб'яднанне апазіцыі, а яе стварэнне, паведамляе “Радио Свобода”.

На думку Навальнага, нельга ўважаць апазіцыяй «нешта з 1996 года», бо гэта нецікава і незразумела сучаснаму выбарцу. «Задача дэмакратычнага і апазіцыйна настроенага выбарца - спрыяць стварэнню апазіцыі, а не пераконваць сябе ў неабходнасці ажыўляць тое, што было мёртвае пры нараджэнні», - заявіў Навальны, падкрэсліўшы, што апазіцыя павінна змагацца не менш чым за 60 адсоткаў галасоў.

Выбары прэзідэнта Расеі прайшлі 18 сакавіка. Іх выйграў дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін. Паводле афіцыйных звестак, ён набраў амаль 77 працэнтаў галасоў. Такім чынам, Пуцін чацвёртым разам заняў пасаду прэзідэнта. Навальны ў выбарах не ўдзельнічаў. Яго не дапусцілі праз судзімасць паводле справы «Кіраўлеса», якую Еўрапейскі суд у правах чалавека раней прызнаў незаконнай. Апазіцыянер заклікаў да байкоту выбараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках