4 траўня 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Амерыкі»: У Менску масава арыштоўваюць удзельнікаў акцыі ў гонар 100-годдзя БНР

10
«Голас Амерыкі»: У Менску масава арыштоўваюць удзельнікаў акцыі ў гонар 100-годдзя БНР
ФОТА: ONLINER.BY

Лукашэнка сур'ёзна абмяжоўвае дзейнасць апазіцыі і незалежных СМІ.

Беларускія ўлады арыштавалі дзясяткі людзей пры спробе апазіцыі правесці дэманстрацыю ў Менску, паведамляе «Голос Америки».

Нядзельная акцыя была прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі ад Расеі. Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала да 1919 года.

Апаненты аўтарытарнага ўрада дыктатара Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна выкарыстоўваюць гадавіну гэтых падзей для правядзення публічных акцый.

Паводле ацэнак прысутных на месцы журналістаў, паліцыянты затрымалі, прынамсі, 70 чалавек. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што ў ліку арыштаваных - пяць яго назіральнікаў.

Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года, сур'ёзна абмяжоўвае дзейнасць апазіцыі і незалежных СМІ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках