4 траўня 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава выйграла апошнюю гонку сезона

11
Домрачава выйграла апошнюю гонку сезона

Беларуская біятланістка атрымала 34-ю перамогу ў кар'еры і зраўнялася з Магдаленай Нойнер.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам на апошнім этапе Кубка свету, які завяршыўся ў Цюмені, паведамляе tut.by.

Домрачава прайшла два першыя агнявыя рубяжы без штрафных колаў, але трохі саступала лідарам праз невысокую хуткасць стральбы, займаючы дзясятае месца. На трэцяй стральбе Дар'я дапусціла адзін промах, але пры гэтым паднялася на шостае месца.

На другой стойцы Домрачава адпрацавала без промахаў і пакінула стральбу пятай. Яна на 13 секунд саступала Паўліне Фіялкавай і Анаіс Шэвалье, ідучы адразу за Ванесай Хінц і Францыскай Пройс.

Дар'я хутка апярэдзіла немак і пачала набліжацца да лідарак. Яна дагнала іх за кіламетр да фінішу, адразу распачаўшы атаку ў гару. Шэвалье не вытрымала тэмп Домрачавай, а Фіялкава трымалася да самага фінішу. І ўсё ж на вырашальнай прамой беларуска яшчэ дадала і завяршыла сезон прыгожай перамогай.

Надзея Скардзіна (0 + 0 + 1 + 0) фінішавала 16-й, а Ірына Крыўко (1 + 0 + 1 + 0) - 24-й.

Вельмі драматычнай выйшла барацьба за Вялікі хрустальны глобус. Пасля вылічэння двух горшых вынікаў славачка Анастасія Кузьміна апярэджвала фінку Кайсу Макарайнен на пяць балаў, а трэцюю стральбу Макарайнен пакінула толькі 20-й.

На завяршальную стойку Кузьміна прыйшла з саліднай перавагай, але прамазала апошні стрэл. Макарайнен жа адстралялася чыста. На апошняе кола Анастасія сышла восьмай, а Кайса - дзявятай.

Славачцы дастаткова было прыбегчы на фініш разам з фінкай, нават саступіць ёй два месцы, але Макарайнен выдала фенаменальнае апошняе кола, а Кузьміна, наадварот, пачала губляць пазіцыі.

На фінішы Кайса была шостай, а Анастасія - адзінаццатай, што дазволіла фінцы здабыць Вялікі крыштальны глобус з перавагай усяго ў тры балы.

Дар'я Домрачава заняла ў Кубку свету трэцяе месца, Надзея Скардзіна стала 18-й, Ірына Крыўко - 20-й, Дынара Алімбекава - 74-й, Надзея Пісарава - 80-й, Дар'я Юркевіч - 93-й.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках