4 траўня 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тактычная група «Беларусь» віншуе з Днём Волі

11
Тактычная група «Беларусь» віншуе з Днём Волі

Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да беларусаў.

Тэкст віншавання прыводзіць «Белсат».

У Дзень Волі ва ўсім свеце лунаюць беларускія сцягі.

Байцы Тактычнай групы «Беларусь» пад бел-чырвона-белым сцягам бароняць Волю і Незалежнасць Украіны, бо без Вольнай Украіны не будзе і Вольнай Беларусі!

Беларускі дабраволе ДОБРОВОЛЕЦ «ЯКУБ»

Мы ўдзячныя Богу і Лёсу, што сёння Дзень Волі святкуем не сярод ачаплення сілавікоў і пад пільным вокам спецслужбоўцаў, а на самым пярэднім краі барацьбы за гэтую саму Волю і лепшую Долю. Нам не сорамна перад нашымі продкамі, якія 100 год назад заявілі Свету аб праве Беларусаў мець уласную Дзяржаву.

Будзьце спакойныя, нашы гераічныя прашчуры, назіраючы за намі з неба. Мы цвёрда трымаем зброю ў руках і працягваем вашу справу.

Наш Сцяг няскораны і зараз ганарліва лунае над полем бою, ззяючы нам як зорка веры і надзеі сярод сталёвых навальніц і свінцовых дажджоў.

І пакуль хоць адзін з нас будзе заставацца на нагах і ў стане трымаць зброю, мы не спынім барацьбы.

Мы пераможам!

Беларусь будзе вольнай!»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках