4 траўня 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Маёрава: Я радая за тых, хто патанчыў і паслухаў музыку

3
Вольга Маёрава: Я радая за тых, хто патанчыў і паслухаў музыку
ВОЛЬГА МАЁРАВА

Няўжо разумныя дасведчаныя людзі не бачаць за дрэвамі лесу?

Грамадская актывістка Вольга Маёрава падзялілася ў Facebook меркаваннем аб святкаванні ля Опернага тэатра 100-годдзя абвяшчэння БНР.

«Я радая за тых, хто патанцаваў і паслухаў музыку. Спадзяюся, што яны выйшлі з-за загародкі без БЧБ-сцягоў, стужачак і шарыкаў. Бо інакш іх маглі запхнуць у сіні бус і вывезці ў невядомым кірунку. Як некаторых і павезлі. Магчыма, яны нават паспеюць набыць ілюзію, што ў нас можна беспакарана святкаваць нешта, што не адпавядае ідэалогіі дзяржавы. Некаторыя нават запішуцца ў чальцы партый. І будуць доўга яшчэ верыць у мірныя перамены і шчырасць партыйных босаў. Гэта пройдзе. Гэта заўсёды праходзіць. Людзі не ведаюць падаплёкі падзей і рэагуюць на сцяг. Гэта добра і нармальна.

Але тыя, хто ў курсе папярэдніх падзей? Мне цяжка паверыць, што разумныя дасведчаныя людзі не бачаць за дрэвамі лесу. Як можна не разумець людзей, якія ў Дзень Волі проста захацелі прайсці праспектам свайго горада і абзываць іх гапонамі і крэцінамі? Людзей, якія за вушы нікога з сабой не цягнулі, і большасць з якіх збіраліся потым на канцэрт.

Добра, можна было ва ўпор не бачыць падставак і падтасоўванне ўвесь месяц з лішкам. Асабліва, калі сонца рэжа вочы. Добра, можна не прызнаваць палітычны складнік Дня Волі. Асабліва, калі не хочацца ўзгадваць мінулы год. Але калі вы прэтэндуеце на тое, каб людзьмі звацца, прызнайце права іншых людзей рабіць тое, што яны ўважаюць за патрэбнае. Хаця б не закідвайце іх дзярмом. Калі ласка. Аб аналізе палітычнай сітуацыі, якая складваецца ў выніку такой лібералізацыі, я нават не выварочваюся навыварат. Таму што гэта будзе вельмі нясмачная страва. Як бы нам усім не падавіцца.

P.S. Мая павага каталіцкай царкве. Я, чалавек зусім далёкі ад царквы, была шчаслівая пачуць віншаванне з юбілеем дзяржаўнасці ад галоўнага іерарха католікаў Беларусі. І гэта была палітыка. І гэта было дабро», - напісала Вольга Маёрава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках