4 траўня 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых у Менску дзяўчат-праваабаронцаў цягалі за валасы і выкручвалі ім пальцы

36
Затрыманых у Менску дзяўчат-праваабаронцаў цягалі за валасы і выкручвалі ім пальцы

Дзяўчаты распавялі пра жорсткае абыходжанне з імі ў Савецкім РАУС.

Раніцай 25 сакавіка праваахоўнікі затрымалі блізу сотні чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менска, дзе частка апазіцыі збіралася пачынаць шэсце. Сярод затрыманых былі і праваабаронцы. Некаторыя з іх кажуць пра «жорсткі гвалт» у дачыненні да дзяўчат з боку міліцыянтаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Назіральнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Ганна Саханкова, якую спачатку затрымалі, а потым адпусцілі з Савецкага РАУС, паведаміла, што яе калегу Таццяну Мастыкіну міліцыянты трымалі за валасы, пакуль фатаграфавалі.

Праваабаронца Анісія Казлюк паведаміла пра «жорсткі гвалт у дачыненні да дзяўчат» у Савецкім РАУС.

Назіральніца Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Самнікава сказала, што разам з двума калегамі яе затрымалі на плошчы Якуба Коласа і даставілі ў Савецкі РАУС. Са слоў дзяўчыны, ёй выкручвалі пальцы, здымалі пірсінг, цягалі за валасы. Назіральнікаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў нібыта забароненым шэсці і ў супраціве міліцыі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках