4 траўня 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пучдэмон можа папрасіць прытулку ў Нямеччыне

3
Пучдэмон можа папрасіць прытулку ў Нямеччыне
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН

Кіраўнік Каталоніі быў затрыманы нямецкай паліцыяй на аўтабане ў федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн.

Былы кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон, імаверна, плануе прасіць прытулку ў Нямеччыне. Пра гэта паведамляе газета Kieler Nachrichten (KN) у нядзелю, 25 сакавіка, са спасылкай на судовыя колы. Калі Пучдэмон падасць прашэнне аб атрыманні статусу ўцекача, яго, як і іншыя такія заявы, будзе разглядаць Федэральная структура ў справах міграцыі і ўцекачоў (BAMF), паведаміў выданню прадстаўнік МУС зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, дзе быў затрыманы Пучдэмон, паведамляе DW.

Разам з тым суразмоўца KN адзначыў, што крымінальны пераслед - прынамсі, адпаведна з еўрапейскім ордарам на арышт, як у выпадку з экс-лідарам Каталоніі, - мае прыярытэт над хадайніцтвам аб наданні прытулку. Зрэшты, канчатковую пастанову прымаюць генеральная пракуратура і BAMF.

Аб прыездзе Пучдэмона паведамілі фінскага органы

Пучдэмон быў затрыманы нямецкай паліцыяй на аўтабане ў федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн пасля перасячэння мяжы з Даніяй. Пра тое, што палітык паедзе праз Нямеччыну ў Бельгію, нямецкіх праваахоўнікаў, паводле інфармацыі KN, праінфармавалі калегі з Фінляндыі, дзе Пучдэмон знаходзіўся ў апошнія дні.

Цяпер генпракуратура Шлезвіг-Гальштэйна правярае, як доўга Пучдэмон будзе заставацца пад вартай. Са слоў намесніка генпракурора зямлі Ральфа Дзёпера (Ralph Döpper), ёсць «нейкая імавернасць», што 26 сакавіка стане вядома, ці адправіць Вышэйшы зямельны суд Пучдэмона пад экстрадыцыйны арышт. Суд павінен будзе вызначаць, ці правамерная выдача каталонскага палітыка гішпанскім уладам.

Пратэсты ў Барселоне

Аднак на вуліцы каталонскай сталіцы Барселоны выйшлі тысячы чалавек з пратэстамі супраць затрымання Пучдэмона ў Нямеччыне. Падчас акцыі адбыліся сутыкненні яе ўдзельнікаў з паліцыяй.

У Гішпаніі Пучдэмон і шэраг іншых каталонскіх палітыкаў абвінавачваюцца ў мецяжы, растраце бюджэтных сродкаў і іншых правапарушэннях у сувязі з правядзеннем спрэчнага рэферэндуму і абвяшчэння незалежнасці Каталоніі ад Гішпаніі. Вярхоўны суд Гішпаніі выдаў еўрапейскі і міжнародны ордэры на арышт Пучдэмона і яшчэ некалькіх каталонскіх палітыкаў і наважыў узяць пад варту яшчэ пяць палітычных дзеячаў, якім можа пагражаць ад 20 да 30 гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках