16 красавiка 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паслясмак Дня Волі: пачынаюцца суды над удзельнікамі пратэстаў у Менску

6
Паслясмак Дня Волі: пачынаюцца суды над удзельнікамі пратэстаў у Менску
Фота: Viktor Drachev\TASS\Getty Images

Большасць працэсаў пройдзе ў судзе Савецкага раёна Менска.

Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Менску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, разглядаюцца сёння ў судах Менска, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Большасць працэсаў пройдзе, як мяркуецца з 12 гадзін, у судзе Савецкага раёна Менска.

Паводле звестак праваабаронцаў, складзена больш за дзясятак пратаколаў правапарушэнняў паводле арт 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Некалькі чалавек абвінавацілі ў непадпарадкаванні службовай асобе паводле арт 23.4 КоАП.

Вядома, што пратаколы складзеныя на валанцёраў-назіральнікаў Максіма Кавалёва (ч.3. артю 23:34), Таццяну Мастыкіну (арт. 23.34 і 23.4 КоАП), Андрэя Крэчку (ч.1 арт. 23:34), Ігара Багачова (ч .1 арт. 23:34) праваабаронцу Насту Лойку (ч.1. арт. 23:34).

Суды таксама чакаюць грамадскіх актывістаў Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага, Алену Тоўстую, Вольгу Нікалайчык (суд Партызанскага раёна), Валерыя Бычкоўскага, Артура Журава, Галіну Терэнцьеву.

Большасць затрыманых адпусцілі з РУУС без складання пратаколаў, пратрымаўшы ад 1 да 5 гадзін. Даўжэй за ўсіх была ў Першамайскім РУУС Ніна Багінская - блізу 9 гадзін.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць затрыманых 25 сакавіка ў Менску складае крыху больш за 60 чалавек. На раніцу 26 сакавіка вядомыя прозвішчы 42 затрыманых. У іншых гарадах на розны час затрымлівалі блізу 50 чалавек. Некалькі чалавек пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках