27 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Трэба жорстка рэагаваць на выбрыкі Пуціна

30
Андрэй Саннікаў: Трэба жорстка рэагаваць на выбрыкі Пуціна
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Нельга прызнаваць прэзідэнцкія выбары ў Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Нешта мне ні разу не смешна ад мультфільмаў Пуціна. Не магу зразумець усеагульнай весялосці. Выйшаўшы за межы сістэмы сусветных дачыненняў маньяк прадэманстраваў свае крывавыя намеры. Якая розніца, чым ён будзе забіваць мірных грамадзян, жанчын, дзяцей...?

Сістэмы «Град» на Данбасе ці бамбавальнікі «Белы лебедзь» у Сірыі забіраюць чалавечыя жыцці гэтак жа эфектыўна, як і ўсялякая будучая «звышзброя». Трэба жорстка рэагаваць на такія выхадкі. Біць па самалюбстве маньяка. І зрабіць гэта Захаду трэба ў дзень «выбараў», 18 сакавіка. Не прызнаваць гэты фарс, не віншаваць. Проста сказаць: «Ты забіў рэальнага кандыдата, Барыса Нямцова. Ты незаконна прыбраў іншага рэальнага кандыдата, Аляксея Навальнага. Ты не меў права наогул балатавацца. Ніхто цябе не выбіраў. Няма ў вас ніякіх выбараў. Ты нам не раўня».

Пуцін жа вучань Лукашэнкі. У Беларусі ў 1999 годзе былі забітыя ўсе лідары апазіцыі, якія нават пры фальсіфікацыі перамагалі б Лукашэнку. А ў 2001 годзе ён правёў сваё «перавыбранне», праседзеўшы два гады пасля заканчэння законнага тэрміну. Ніхто не збіраўся прызнаваць яго «выбары», але здарылася 11 верасня 2001 года. Свет закрычаў ад болю і абрынуўся, а Лукашэнка выжыў. Нешта нядобрыя ў мяне прадчуванні наконт 18 сакавіка...

Прачніцеся, законна выбраныя сусветныя лідары!»

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках