24 красавiка 2024, Серада, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыял-дэмакраты пагадзіліся на кааліцыю з партыяй Мэркель

Сацыял-дэмакраты пагадзіліся на кааліцыю з партыяй Мэркель
Ангела Мэркель
ФОТА: IMAGO

Нямеччынай зноў будзе кіраваць «вялікая кааліцыя».

У Нямеччыне Сацыял-дэмакратычная партыя прагаласавала за стварэнне «вялікай кааліцыі» з блокам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) пад кіраўніцтвам канцлеркі Ангелы Мэркель, паведамляе «Нямецкая хваля».

Цяпер СДПГ налічвае больш за 463 тысяч чальцоў, усе яны маглі ўдзельнічаць у галасаванні праз пошту. Галасаванне пачалося 20 лютага і скончылася 2 сакавіка.

Такім чынам, у Нямеччыне не засталося перашкод для фармавання ўрадавай кааліцыі.

У пачатку лютага кіраўніцтва блока ХДС/ХСС і СДПГ ўзгаднілі тэкст кааліцыйнай дамовы, але лідары сацыял-дэмакратаў выставілі ўмову, паводле якой пагадненне можа быць падпісанае, толькі калі яго адобраць шараговыя сябры партыі.

Перамовы аб стварэнні кааліцыі ў Нямеччыне прадаўжаліся пяць месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках