25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРНАС заклікаў кандыдатаў-дэмакратаў зняцца з выбараў

5
ПАРНАС заклікаў кандыдатаў-дэмакратаў зняцца з выбараў
МІХАІЛ КАСЬЯНАЎ

Выбары 2018 гадоў у Расеі супярэчаць Канстытуцыі.

Расейская апазіцыйная Партыя народнай свабоды (ПАРНАС) заклікала кандыдатаў у прэзідэнты Расеі, "якія дэкларуюць сваю прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям", зняць свае кандыдатуры з выбараў 18 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў заяве Федэральнай палітрады ПАРНАС, прынятай у суботу, паведамляе "Радыё Свабода".

У заяве падкрэсліваецца, што прэзідэнцкія выбары 2018 года "супярэчаць духу і літары Канстытуцыі, не з'яўляюцца свабоднымі і справядлівымі".

Раней лідар ПАРНАСа Міхаіл Касьянаў у эфіры "Радыё Свабода" выказаў шкадаванне аб тым, што прыхільнікі дэмакратычнага шляху развіцця Расеі не змаглі вылучыць на прэзідэнцкіх выбарах адзінага кандыдата.

На выбарах зарэгістраваныя 8 кандыдатаў - у тым ліку дзейны прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які балатуецца ўжо на чацвёрты тэрмін. Сярод кандыдатаў, якія дэкларуюць прыхільнасць ліберальна-дэмакратычным каштоўнасцям, - Ксенія Сабчак і Рыгор Яўлінскі. Улады не дапусцілі да выбараў Аляксея Навальнага, спасылаючыся на ягоную судзімасць. Прыхільнікі гэтага апазіцыйнага палітыка агітуюць за байкот выбараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках