25 красавiка 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Магчымыя значныя ваганні курсаў валют

4
Экспэрт: Магчымыя значныя ваганні курсаў валют
ФОТА: TUT.BY

Эканоміка знаходзіцца на галоднай пайцы.

Чакаем паскарэння тэмпаў росту курсу даляра ЗША ў стаўленні да беларускага рубля на БВФБ да 0,5-1% (за тры працоўныя дні). Магчымыя значныя ваганні курсаў, піша экспэрт Уладзімір Тарасаў для belrynok.by.

Чаканага істотнага ўздыму сярэдняўзважанага курса даляра на БВФБ на мінулым тыдні не адбылося, курс вырас, але ўсяго на 0,1%, дасягнуўшы 3 сакавіка 1,9611 BYN/USD. Але асноўную прычыну, паводле якой прагноз не апраўдаўся, наўрад ці можна было прадбачыць. Ёю стала заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, зробленая ім 1 сакавіка, аб тым, што на наступным тыдні ён збіраецца абвясціць аб увядзенні падаткаў на імпарт сталі і алюмінію ў ЗША. Пачынаецца гандлёвая вайна, аб'ява аб якой не пайшла даляру на карысць.

Адпаведна, сярэднеўзважаны курс еўра на БВФБ напрыканцы тыдня не знізіўся, а вырас на 0,3%, дасягнуўшы 2,4154 BYN/EUR 3 сакавіка.

Сярэднеўзважаны курс расейскага рубля апусціўся на гэтым тыдні на 0,2% і склаў 3 сакавіка 3,455 BYN/100RUB.

Кошт валютнага кошыка да даляра ЗША, еўра і расейскага рубля на гэтым тыдні не змяніўся, што амаль трапіла ў прагназаваныя рамкі (рост на 0-0,5%). У першыя дні тыдня кошык даражэў, як і чакалася. Але 28 лютага на БВФБ з'явіліся прадаўцы вялікіх аб'ёмаў валюты, што прывяло да росту аб'ёмаў таргоў прыкладна ўдвая ў параўнанні з сярэднім узроўнем, і кошт кошыка значна ўпаў. Сярэднядзённы аб'ём таргоў замежнымі валютамі на біржы на мінулым тыдні знізіўся да 64,9 млн BYN з 65,4 млн BYN на папярэднім тыдні.

Прагнозы на гэты тыдзень

Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют

На гэтым тыдні стала зразумелай прычына дзіўнага нежадання беларускага рубля таннець у пачатку года. Ёю выявілася беларускае Мінфінансаў, якое, як м ыдаведаліся, замарозіла выдаткі бюджэту. У студзені даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання выраслі да 4,5 млрд BYN з 3,4 млрд BYN у студзені 2017 года, але нашае Мінфінансаў выдаткавала ўсяго 3,0 млрд BYN супраць 2,9 млрд BYN у студзені 2017 года. Такім чынам, Мінфінансаў толькі ў студзені зэканоміла 1,5 млрд BYN, утрая больш, чым у студзені 2017 года! І гэта ў варунках татальнага дэфіцыту рэсурсаў на рост заробкаў і падтрымку прадпрыемстваў. Эканоміка выявілася на галоднай пайцы, што і падтрымлівае рубель.

Як бы Мінфінансаў ні старалася не марнаваць даходы бюджэту, рана ці позна лішак даходаў яму давядзецца кудысьці дзяваць. Магчыма, Мінфінансаў ужо пачало павялічваць бюджэтныя выдаткі, прынамсі, з якой прычыны на гэтым тыдні ў банкаўскай сістэме Беларусі паўстаў з’явіўся лішак рублёвай ліквіднасці. У сувязі з гэтым Нацбанк 28 лютага размясціў свае аблігацыі з тэрмінам абарачэнняу, роўным 7 дзён. Попыт на іх склаў усяго 108,89 BYN, а было размешчана аблігацый на 105,88 млн BYN. Сярэднеўзважаная стаўка 10,2767% гадавых. На аналагічным аўкцыёне 14 лютага гэтыя параметры складалі 59,44 млн BYN і 10,1144% гадавых.

У сувязі з гэтым на наступным тыдні можна чакаць росту кошту валютнага кошыка на 0,5-1%.

Курс даляра ў дачыненні да еўра

На гэтым тыдні адбыліся першыя выступы новага старшыні ФРС ЗША Джэрама Паўэла ў Кангрэсе ЗША. Пасля першага выступу, які адбыўся 27 лютага, курс даляра значна вырас, бо новы кіраўнік ФРС выступіў, паводле ацэнкі экспэртаў, даволі жорстка. Выявілася, што ён аптымістычна настроены ў дачыненні да перспектыў эканомікі ЗША. Акрамя таго, Джэрам Паўэл адзначыў, што кошты некаторых фінансавых актываў дасягнулі занадта высокага ўзроўню.

Усё гэта азначае, што ён гатовы да зніжэння коштаў акцый, і не будзе гэтаму перашкаджаць, калі гэты працэс не прыме маштабы, небяспечныя для эканомікі. У сувязі з гэтым экспэрты вызначылі, што ФРС сёлета можа павысіць стаўкі не тры разы, а чатыры. Аднак заява Дональда Трампа аб намеры пачаць гандлёвую вайну ў металургіі сапсавала станоўчае ўражанне ад выступу новага кіраўніка ФРС.

Гэтая гісторыя атрымае працяг на наступным тыдні, што, хутчэй за ўсё, негатыўна адаб'ецца на курсе даляра на рынку форэкс.

Але непрыемнасці могуць чакаць і еўрапейскую валюту. 4 сакавіка адбудуцца парламенцкія выбары ў Італіі і галасаванне нямецкіх сацыял-дэмакратаў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада ў Нямеччыне. Асаблівых нечаканасцяў ніхто не чакае, але калі на выбарах даб'юцца поспеху праціўнікі ЕЗ, а вынік галасавання выявіцца негатыўным, еўра можа патрапіць пад ціск.

Агулам сітуацыя выглядае нявызначанай, таму экспэрт будзе чакаць захавання курсу еўра супраць даляра на рынку форэкс прыкладна на існым узроўні.

Курс расейскага рубля ў дачыненні да даляра

Нягледзячы на працяглае пагаршэнне палітычнай абстаноўкі ў свеце, прыток сродкаў у аблігацыі федэральнай пазыкі РФ пакуль захоўваецца. Напрыклад, на гэтым тыдні расейскае Мінфінансаў цалкам паспяхова размясціла два выпускі АФЗ на 50 млрд RUB, прычым попыт нашмат перавысіў аб'ём размяшчэння.

Падтрымалі рубель і падатковыя выплаты 26-28 лютага. Праўда, ціск на курс рубля зрабіла зніжэнне коштаў нафты ў сувязі з ростам здабычы, а таксама запасаў нафты і бензіну ў ЗША.

Але цяпер рубель пазбавіўся гэтай падтрымкі, у сувязі з чым курс даляра на Маскоўскай біржы можа пайсці ўверх. Мінфін прадаўжае актыўна скупляць валюту, што будзе гэтаму спрыяць. На ацэнку экспэртаў расейскага Райффайзенбанка, прафіцыт рахунку існых аперацый РФ у 2018 годзе складзе 65-75 млрд USD, але блізу 60 млрд USD павыкупляе Мінфін. Гэта, мяркуюць у банку, разам з вывазам капіталу карпарацыямі, можа прывесці да росту курсу даляра сёлета да 60 RUB/USD.

Але да гэтага яшчэ далёка. У Расеі набліжаюцца выбары прэзідэнта, у сувязі з чым, з аднаго боку, магчымае павелічэнне палітычнай напружанасці ў свеце і ў краіне. Але, з іншага боку, можна чакаць, што Мінфін і Банк Расеі не дапусцяць ніякіх рэзкіх рухаў курсу рубля. Таму будзем чакаць невялікага паслаблення рубля, гэта значыц,ь росту курсу даляра на Маскоўскай біржы на велічыню блізу 0,5%.

Курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра

У адпаведнасці з названымі чаканнямі сярэднеўзважаны курс даляра ЗША на БВФБ на наступным кароткім тыдні можа трохі падняцца: у межах 0,5-1%.

Прагноз на панядзелак, 5 сакавіка

У Беларусі 3 сакавіка быў рабочым днём, таму ўсе падзеі, якія адбыліся на сусветным валютным рынку ў другой палове пятніцы, 2 сакавіка, былі ўлічаныя на таргах у суботу. Паводзіны курсаў валют на БВФБ 5 сакавіка будуць вызначацца, відавочна, падзеямі ў Італіі і Нямеччыне 4 сакавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках