29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацярэвіч прапанаваў вярнуць у Польшчы ўсеагульны вайсковы абавязак

2
Мацярэвіч прапанаваў вярнуць у Польшчы ўсеагульны вайсковы абавязак
АНТОНІ МАЦЯРЭВІЧ

У школах таксама павінен быць адноўлены ўрок пачатковай вайсковай падрыхтоўкі.

Былы кіраўнік Мінабароны Польшчы Антоні Мацярэвіч выступае за вяртанне ўсеагульнага воiнскага абавязку, паведамляе «Радыё Польшча».

З ягоных слоў, такі шлях выбіраюць многія еўрапейскія краіны, якія асцерагаюцца агрэсіўных паводзін з боку Расеі. «Калі ўсе зарыентаваліся, прыкладна год-паўтара таму, што агрэсія Расеі спачатку ў дачыненні да Грузіі, а потым у дачыненні да Украіны, не з'яўляецца пераходнай з'явай, а фундаментальных змяненнем, вяртаннем да імперскай палітыкі Расеі. Гэтая пагроза будзе ўзрастаць», - сказаў былы міністр абароны.

Антоні Мацярэвіч звярнуў увагу на тое, што дзеянні Расеі бачныя не толькі на ўсходзе Украіны: «Мы маем справу з нарастаючай пагрозай у далёкай Азіі, у Карэі, на Блізкім Усходзе. Відаць, што гэтыя тры вялікія франты: Далёкі Усход, Блізкі Усход і ўсходні фланг NATO інтэгруюцца паміж сабой, што Расея вярнулася да імперскай палітыкі. А гэта патрабуе процідзеяння ўзброеных сіл натаўскіх дзяржаў, але не толькі, бо Швэцыя, напрыклад, не ўваходзіць у NATO, якім пагражае патэнцыйная агрэсія Расеі, а для гэтага кантрактнай ці прафесійнай вайсковай службы недастаткова».

Былы міністр абароны Польшчы таксама мяркуе, што ў школы павінен вярнуцца ўрок пачатковай вайсковай падрыхтоўкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках