19 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 14 гарадах правядуць 17 пікетаў салідарнасці з прафзвязам РЭП

4
У 14 гарадах правядуць 17 пікетаў салідарнасці з прафзвязам РЭП

Пікеты пройдуць у дзень Канстытуцыі.

Актывісты прафзвязу РЭП з чатырнаццаці гарадоў Беларусі падалі заяўкі на семнаццаць пікетаў з патрабаваннем спыніць крымінальную справу, масавыя допыты і ўмяшанне ва ўнутраныя справы прафзвязу, паведамляе praca-by.info.

У адпаведнасці з артыкулам 35 Канстытуцыі Беларусі, артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкуламі 4-6 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі» актывістамі прафзвязу РЭП пададзеныя 17 заявак на правядзенне 15 сакавіка 2018 года пікетаў у 14 гарадах, у тым ліку ў Менску - 3, у Берасці - 2, а таксама ў Гомелі, Магілёве, Воршы, Гародні, Кобрыне, Мікашэвічах, Мазыры, Калінкавічах і іншых райцэнтрах.

Мэта пікетавання - спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), спыніць неабгрунтаваныя выклікі да следчых ў якасці сведак чальцоў прафзвязу, спыніць крымінальны пераслед лідараў прафзвязу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках