23 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «маршрутачны крызіс» адбіўся на пасажырах

11
Як «маршрутачны крызіс» адбіўся на пасажырах

Дабрацца грамадскім транспартам з Менска да райцэнтраў проста немагчыма.

Вялікі маршрутачны калапс, які здарыўся на днях, складаецца з тысячы маленькіх, але крыўдных гісторый, якія дэманструюць «эфектыўнасць сістэмы», піша onliner.by. Мянчанка Вольга не чакала, што ўзнікнуць цяжкасці ў самай простай сітуацыі - калі паспрабавала напярэдадні святаў набыць квіток з Менска ў Жыткавічы. Высветлілася, што легальна дабрацца грамадскім транспартам да райцэнтра проста немагчыма. Затое ўдосталь наслухалася кароткіх і доўгіх гудкоў з нумароў дзяржарганізацый і разнастайных гарачых ліній.

- Раней усё адбывалася элементарна, - распавядае мянчанка. - Ёсць такі вознік, «Тураўскі экспрэс». Там усё вельмі зручна. Было. Заказваеш квіток на сайце, маршруткі ходзяць кожныя дзве гадзіны...Цяпер высвятляецца, што альтэрнатывы няма: у кірунку Менск - Мікашэвічы - Жыткавічы - Тураў - Давыд-Гарадок не ходзяць ні аўтобусы, ні цягнікі. Нават з перасадкамі. Тэлефоны гарачых ліній маўчаць, у дзяржарганізацыях у найлепшым выпадку даюць яшчэ нейкія нумары, якія таксама не адказваюць.

Вольга далёка не першая сутыкнулася з цяжкасцямі пасля таго, як вознікі заканадаўча вызначылі змяніць статус на «рэгулярныя аўтамабільныя пасажырскія перавозкі».

На сайце «Тураўскага экспрэса» і сёння вісіць форма заказу квітка. Але паказана, што ні на якую дату месцаў няма. Тэлефоны не адказваюць.

У дзяржаўнай даведачнай аўтавакзалаў (куды, паводле задумы, павінна перайсці інфармацыя аб такіх маршрутах) пасля паўзы з некаторым здзіўленнем нам паведамілі, што ніякіх рэйсаў у гэтым кірунку не значыцца.

Далей былі некалькі гадзін і блізу чатырох дзясяткаў званкоў журналістаў для высвятлення, хто з'яўляецца аператарам перавозак у кірунку Менск - Жыткавічы. Менскі аблвыканкам дасылаў у Мінтранс, калі ўдавалася туды датэлефанавацца, там давалі нумары, якія не адказвалі альбо з якіх паведамлялі, што журналісты звярнуліся не па адрасе. У «Мінаблпасажыртрансе» выказалі здагадку, што, магчыма, маршрут павінен належаць да «Гомельаблпасажыртрансу». У «Гомельаблпасажыртрансе» выказалі здагадку, што аператарам можа быць дзяржустанова «Сталічны транспарт і сувязь». У СТС гэта не пацвердзілі...

Як быць канкрэтнай пасажырцы Вользе ў гэтай сітуацыі, пакуль невядома (пытанне, зразумела, не толькі пра гэты маршрут).

Жыткавіцкаму раёну і так дастаецца апошнім часам. Трэснуў мост, арганізаваць адносна нармальную пераправу нават пры наяўнасці вайсковых і іншых тэхналогій доўга не ўдавалася. Цяпер вось маршруткі...У 70-я ў гэты райцэнтр (як і ў многія іншыя) лётаў самалёт, але са з'яўленнем нармальных дарог перастаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках