20 красавiка 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Чайчыц: Незалежныя СМІ прымушаюць чыноўнікаў пабегаць

10
Вольга Чайчыц: Незалежныя СМІ прымушаюць чыноўнікаў пабегаць
АЛЯКСАНДР БАРАЗЕНКА, ГАННА АЗЕМША, АНДРЭЙ КОЗЕЛ, ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ

Сітуацыя ў краіне мяняецца.

Журналістку Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела аштрафавалі на 35 базавых адзінак кожнага - больш за 1700 рублёў на дваіх паводле артыкула 22.9 КаАП («парушэнне заканадаўства аб СМІ»). Гаворка пра студзеньскі сюжэт з жыхарамі новабудоўлі ў Фаніпалі, якія не маглі своечасова атрымаць ключы ад кватэр. Сітуацыя змянілася адразу ж пасля таго, як матэрыял паказаў «Белсат».

«Ужо праз некалькі дзён пасля выхаду сюжэту чыноўнікі пачалі бегаць, развязваць пытанне грамадзян і думаю, што вось гэта тое, што дапамагае нам працаваць далей. Нас судзяць за нашы сюжэты, нас судзяць, калі службоўцаў прымушаем нешта рабіць. Але сітуацыя ў краіне, прынамсі, на лакальным узроўні мяняецца», - кажа Вольга Чайчыц.

Жыхары дома нумар два па вуліцы Зялёная ў Фаніпалі амаль паўгода чакалі ключы да сваіх ужо гатовым кватэр. Пасля выхаду сюжэту Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, выявілася, што справу можна развязаць цягам некалькіх дзён.

Але ўжо праз некалькі гадзін пасля сённяшняй судовай пастановы пра штраф, журналісты даведаліся, што на іх складзены чарговы пратакол паводле ўсё таго ж артыкула 22.9 - незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ. На гэты раз гаворка ідзе пра сюжэт тыднёвай даўнасці пра пратэст інвалідаў па зроку супраць будаўніцтва шматпавярховіка на вуліцы Якубоўскага ў Менску.

7 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць разглядаць дапрацаваную справу Андрэя Козела з нагоды збіцця падчас выбараў паводле арт.23.4 («непадпарадкаванне міліцыі»). Журналіста збілі чацвёра міліцыянтаў, якія затрымалі яго на адным з выбарчых участкаў у Менску 18 лютага. Праваахоўнікі разбілі яму галаву аб дзверы выбарчага ўчастка. Наш калега быў на выбарах назіральнікам і вёў відэастрым у сваім прыватным запісе на «Фэйсбуку».

За мінулы год працоўны тандэм за супрацоўніцтва з «Белсатам» атрымаў штрафаў на суму 8556 рублёў. Гэта ўжо трэці штраф у Вольгі і другі ў Андрэя сёлета. У лютым яны атрымалі па 35 базавых адзінак штрафу ад Лідскага раённага суда.

За першыя два месяцы 2018 года гэта ўжо трэці штраф у Вольгі і другі ў Андрэя. Іх ужо пакаралі грашовымі спагнаннямі на 170 базавых адзінак (4165 рублёў).

Усяго за мінулы год журналістаў тэлеканала аштрафавалі на больш, чым 50 тысяч рублёў. Сёлета, паводле статыстыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба ўжо набліжаецца да 7 тысяч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках