23 красавiка 2024, aўторак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The National Interest: Польшча стварае войскі для барацьбы з расейскай пагрозай

2
The National Interest: Польшча стварае войскі для барацьбы з расейскай пагрозай
Архіўныя фота CHARTER97ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Да 2019 года колькасць гэтых войскаў пашырыцца да 50 тысяч байцоў.

Для процідзеяння формам вядзення «гібрыднай вайны» Расеі Польшча стварае новы тып узброеных фармаванняў - войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Пра гэта піша сайт тэлеканала 24tv.ua са спасылкай на The National Interest.

Аб войсках тэрытарыяльнай абароны загаварылі яшчэ ў снежні 2015 года, пасля таго, як партыя «Права і справядлівасць», а таксама правыя сілы Польшчы назвалі Расею адной з асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы для сваёй краіны, спасылаючыся на авіякатастрофу пад Смаленскам, а таксама на падзеі ва Украіне і ў краінах Прыбалтыкі, гаворыцца ў артыкуле.

Цяпер у войсках тэрытарыяльнай абароны задзейнічаныя амаль сем тысяч чалавек, але да 2019 года склад павінен пашырыцца да 50 тысяч байцоў.

Як адзначаецца, акрамя абароны ключавой інфраструктуры і ажыццяўлення дадатковай бяспекі вайсковых аб'ектаў чакаецца, што войскі тэрытарыяльнай абароны будуць процідзейнічаць кампанii дэзінфармацыі і кібераперацыям, падтрымліваць патрыятычныя ідэалы, а таксама дапамагаць наводзіць парадак у варунках крызісу і ваеннага становішча. Гэтыя фармаванні таксама павінны ахоўваць зоны прыбыцця войскаў хаўруснікаў у Польшчу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках