19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Лебядзінага ўзбунтаваліся супраць снежнага палігона

11
Жыхары Лебядзінага ўзбунтаваліся супраць снежнага палігона

Менчукі набылі кватэру ў прэстыжным раёне і атрымалі звалку пад вокнамі.

«Пад вокнамі нашага дома цяпер стаяць у чаканні разгрузкі 23 грузавікі са снегам», - патэлефанавала ў рэдакцыю onliner.by мянчанка Вольга, якая пражывае ў новабудоўлі на вуліцы Іллянскай у Лебядзіным. Некалькі месяцаў таму жыхароў квартала згуртавала агульная бяда - пустка побач з жылым комплексам «Праменад» ператварыўся ў палігон, куды камунальнікі звозяць брудны снег з усяго Цэнтральнага раёна горада.

«Цягам двух месяцаў грузавікі разгружаюцца штодзённа, шум стаіць і ўдзень і ўначы. У апошнія некалькі дзён сітуацыя стала проста невыноснай», - кажа Вольга.

Шум - толькі частка бяды. Далёка не ўвесь снег, які звозяць з менскіх вуліц, можна прызнаць белым і пухнатым. Сабраная з праезнай часткі шэрая маса насычаная цяжкімі металамі, нафтапрадуктамі, солямі і іншай хіміяй. Пасля таго, як снег растане, усе гэтыя малапрыемныя інгрэдыенты патрапяць у глебу.

«Мы думалі, што выбіраем для жыцця экалагічна чысты раён побач з заказнікам, а атрымалі сметнік пад вокнамі, - прадаўжае дзяўчына. - Наколькі нам вядома, адпаведна з генпланам на гэтым месцы павінна быць школа або дзіцячы садок. Дык навошта забруджваць пляцоўку, дзе будуць вучыцца нашы дзеці? На мінулым тыдні адправілі калектыўныя звароты ў адміністрацыю раёна, пракуратуру. Адказаў пакуль не дачакаліся...»

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Пярэдня растлумачыў, што тэрыторыя снежнай звалкі ўзгодненая з усімі зацікаўленымі службамі горада.

Вывозіць снег кудысьці за межы горада камунальныя службы не могуць, бо ўлічваецца кожны літр паліва і трэба мінімізаваць выдаткі. Пусткі падбіраюцца ў гарадской мяжы на ўзгадненне з эколагамі.

- Магу зразумець, што людзі з гэтых месцаў могуць адчуваць нязручнасці. Аднак у сувязі з пагаршэннем варункаў надвор'я нам неабходна аператыўна чысціць раён ад снегу. А гэта месца лагістычна вельмі зручнае, - растлумачыў чыноўнік.

Таксама Вадзім Пярэдня ўдакладніў, што на наступны год улады разгледзяць магчымасць пераносу снежнага палігона Цэнтральнага раёна ў іншае месца, а на пустцы ў Лебядзіным у перспектыве плануюць будаваць паркінг і адміністрацыйны комплекс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках