24 красавiка 2024, Серада, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ павінна неадкладна змяніць прэзідэнта

ПАРЕ павінна неадкладна змяніць прэзідэнта

Замена павінна адбыцца праз паразу Мікеле Нікалеці на выбарах у Італіі.

Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы давядзецца змяніць прэзідэнта, бо дзейны старшыня ПАР, сацыяліст Мікеле Нікалеці пацярпеў паразу на парламенцкіх выбарах у Італіі.

Нікалеці балатаваўся ў ніжнюю палату парламента ў правінцыі Трэнта і, у выніку выбараў, заняў другое месца, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Giudicarie.

Сацыяліста ў ягонай акрузе падтрымалі 29,57% выбаршчыкаў. Ягоная апанентка з нацыяналістычнай партыі "Ліга поўначы" Ванэса Катоі перамагла з 37,50% галасоў.

Нагадаем, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы абрала сваім прэзідэнтам італійскага дэпутата Мікеле Нікалеці падчас сесіі ў студзені. Чакалася, што Нікалеці павінен займаць пасаду прэзідэнта цягам двух гадоў - паводле традыцыі асамблеі, прэзідэнт перавыбірацца на другі год без дыскусій.

Пакуль невядома, калі менавіта павінна адбыцца ратацыя; хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ўжо на наступнай сесіі, 23 красавіка. Нікалеці страціць мандат дэпутата асамблеі, як толькі Італія паведаміць Страсбургу аб новым складзе нацыянальнай дэлегацыі. Улічваючы, што новы парламент Італіі пачне працу ўжо 29 сакавіка, у яго будзе амаль 4 тыдні для такога паведамлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках