16 красавiка 2024, aўторак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Шакалад і віно валодаюць магутным процівірусным эфектам

7
Навукоўцы: Шакалад і віно валодаюць магутным процівірусным эфектам

Навукоўцы заявілі, што ў шакаладзе і чырвоным віне ўтрымліваецца злучэнне, якое перашкаджае вірусам.

Навукоўцы заявілі пра тое, што ў шакаладзе і чырвоным віне ўтрымліваецца злучэнне, якое валодае магутным процівірусным эфектам, паведамляе zn.ua са спасылкай на MedialXpress.

«Рэсвератол - гэта натуральнае злучэнне, якое маецца ў вінаградзе, какава-бабах, арахісе і чарніцах. Нашы даследаванні паказваюць, што высокая канцэнтрацыя рэсвератола перашкаджае рэплікацыі вірусаў у клеткі чалавека», - распавёў адзін з аўтараў даследавання Шуаі Каа.

Падчас даследавання навукоўцы дадалі гэта хімічнае злучэнне ў культуры клетак чалавека, заражаных вірусам каровінай воспы. У выніку высветлілася, што высокае ўтрыманне рэсвератола не дазваляла вірусам размножвацца на ранніх стадыях заражэння.

Аналагічны эфект быў прадэманстраваны і падчас доследаў з воспай малпаў.

Рэсвератрол гэта прыродны антыаксідант, які ёсць у некаторых раслінах. З яго дапамогай расліны абараняюць сябе ад грыбоў і бактэрый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках