25 красавiка 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Лупач: Я вельмі ўражаны і ўдзячны, што столькі людзей прыйшлі падтрымаць

4
Зміцер Лупач: Я вельмі ўражаны і ўдзячны, што столькі людзей прыйшлі падтрымаць

Незалежнага журналіста аштрафавалі на $280.

23 базавыя адзінкі штрафу (563,5 рублёў) прысудзіла суддзя Шаркаўшчынскага суда Аксана Табала незалежнаму журналісту Змітру Лупачу, паведамляе «Радыё Рацыя».

Журналісту зноўку інкрымінавалі «парушэнне закона аб СМІ» і прыцягнулі да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КоАП. Са слоў Змітра Лупача, гэта самы маленькі штраф, якім яго каралі за ўсе сем апошніх судоў.

«Напэўна, таму што Шаркаўшчынскі раён самы бедны, таму і штраф такі невялікі», - дадае журналіст.

- І, мусіць, што гэта быў указ зверху, бо яны спяшаліся. Заўтра мінае тэрмін у гэтай адміністрацыйнай справе, таму яны хацелі паспець. Я вельмі ўражаны і ўдзячны, што прыйшлі людзі, гэта першы раз за ўсе гэтыя справы, калі было столькі людзей. Я думаў, можа гэта таксама адыграла тую ролю, што штраф не такі вялікі.

На гэты раз падтрымаць Змітра Лупача ў судзе прыйшлі не толькі ягоныя калегі і сябры, але і простыя жыхары Шаркаўшчыны. Сёлета гэта ўжо трэці па ліку суд над незалежным журналістам за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Раней яго судзілі ў Пастаўскім і Докшыцкім судах, дзе аштрафавалі на 25 і 40 базавых адзінак адпаведна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках