24 красавiка 2024, Серада, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ўлады заклікалі крымчакоў да байкоту «выбараў» прэзідэнта РФ

2
Украінскія ўлады заклікалі крымчакоў да байкоту «выбараў» прэзідэнта РФ

Правядзенне краінай-акупанткай выбараў у Крыме парушае ўсе законы і нормы.

Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны заклікала крымчакоў не ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расеі на тэрыторыі паўвыспы, якія пройдуць 18 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства, апублікаванай 6 сакавіка.

«Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны заклікае крымчакоў не ўдзельнічаць у незаконных выбарах прэзідэнта Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі паўвострава, не падтрымліваць нелегітымныя выбары і ўстрымацца ад усякіх дзеянняў і крокаў для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах на часова акупаванай тэрыторыі Украіны - у Аўтаномнай рэспубліцы Крым і Севастопалі», - сказана ў заяве.

У Міністэрстве ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб паведамілі, што, згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», у Крыме дзейнічае адмысловы прававы рэжым: ніякіх выбараў на тэрыторыі акупаванага Крыму не праводзіцца. У сваю чаргу ўсе органы ўлады, якія Расея стварыла на паўвостраве, і прынятыя імі пастановы прызнаюцца Украінай нелегітымнымі і незаконнымі, уключаючы правядзенне выбараў прэзідэнта РФ.

У міністэрстве таксама падкрэслілі, што міжнародная супольнасць прызнала акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі, а дзеянні РФ былі асуджаныя. Рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы №1988 ад 27 сакавіка 2014 года пацвердзіла падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Незаконны рэферэндум, які быў арганізаваны РФ на паўвостраве 16 сакавіка 2014 года, і анэксія не прызнаюцца Радай Еўропы, адзначылі ў Міністэрстве ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб.

«Правядзенне краінай-акупанткай выбараў у АР Крым з'яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі і заканадаўства Украіны, асноўных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ад 26 чэрвеня 1945 г, Хельсінскага заключнага акта ад 1 жнiўня 1975 г, Будапешцкага мемарандума ад 5 снежня 1994 года, рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/71/205 ад 9 снежня 2016 года «Сітуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і г. Севастопалі», Генеральнай Асамблеі ААН №68/262 ад 27 сакавіка 2014 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» і іншых міжнародна-прававых актаў», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках