28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія банкноты беларусы падрабляюць часцей за ўсё

Якія банкноты беларусы падрабляюць часцей за ўсё

За год банкі знайшлі 1 034 падробленых грашовых знакаў.

За 2017 год банкаўскія работнікі выявілі 1 030 падробленых банкнот і 4 падробленыя манеты. У параўнанні з 2016-м агульная колькасць выяўленых фальшывак зменшылася на 8,4 адсотка.

Такія звесткі апублікаваў сёння Нацбанк.

У Менску выявілі 47,5 адсотка ўсіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях рэспублікі - у межах 3,7-13,1 адсотка. Фальшыўкі былі выключаныя з грашовага абарачэння ў 46 населеных пунктах.

Асноўную масу традыцыйна склалі даляры ЗША - 47,6 адсотка. Доля расейскіх рублёў - 32,9 адсотка, еўраў - 14,8 адсотка, беларускіх рублёў - 4,2 адсотка.

Трохі больш за 0,5 адсотка прыпала на адзінкавыя банкноты юаня, фунта стэрлінгаў і злотага.

За 2017-ы колькасць выяўленых фальшывых даляраў ЗША і расейскіх рублёў меншая, чым у 2016 годзе, на 9,9 і 22,4 адсотка адпаведна.

Колькасць жа падробак еўраў павялічылася на 21,6 адсотка, а беларускіх рублёў - на 24 штукі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках