20 красавiка 2024, Субота, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Міхаіла Жызнеўскага: Наш сын бараніў свабоду як Украіны, так і Беларусі

3
Бацька Міхаіла Жызнеўскага: Наш сын бараніў свабоду як Украіны, так і Беларусі

Прэзідэнт Украіны зрабіў падарункі бацькам Міхаіла Жызнеўскага.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падарыў бацькам Міхаіла Жызнеўскі туры ў санаторый у Чарнігаўскай вобласці і інвалідны вазок Ніне Жызнеўскай, паведамляе «Гомельская Весна».

Пра патрэбы бацькоў Пятру Парашэнку стала вядома ад украінскага амбасадара, які разам з намеснікам наведаў мужа і жонку ў пачатку студзеня гэтага года. Ніна Васільеўна праз праблемы з апорна - рухальным апаратам ужо доўгі час не можа выходзіць на вуліцу, і інвалідны вазок для яе - магчымасць дыхаць свежым паветрам.

Журналісты наведалі бацькоў Міхаіла Жызнеўскага - Ніну і Міхаіла:

- Як да вас ставіцца прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка?

Ніна: Ён нам дапамагае заўсёды, нават сказаў дыпламату, калі нешта нам трэба, каб паведамлялі і будзе старацца нам дапамагаць. Як толькі прэзідэнту сказалі, што патрэбны інвалідны вазок - адразу купілі, прывезлі. Вось арганізавалі нам разам з мужам санаторый, амбасадар сказаў, што завязуць нас і туды і назад.

- Ці змянілася ваша стаўленне да ўкраінскай рэвалюцыі, Майдану, дзе загінуў ваш сын?

Міхаіл: Майдан справакаваў тагачасны ўрад Украіны, прэзідэнт краіны. Людзі бачылі, што няма справядлівасці, што прэзідэнт стаў празмерна нахабны, прыйшоў час яго мяняць, а сыходзіць ён не хацеў. Майдан быў мірным, ён сябе апраўдаў - прэзідэнт быў вымушаны бегчы з Украіны. Але, да гэтага, ён даў загад расстрэльваць майго сына і вялікую колькасць людзей, якія цяпер уваходзяць у Нябесную сотню, якую шануе ўся Украіна.

Шкада, што пракуратура дагэтуль не расследавала гэтыя забойствы, не пакарала вінаватых у расстрэле мірных бяззбройных людзей, якія баранілі свабоду сваёй нацыі. Наш Міхаіл бараніў свабоду як Украіны, так і Беларусі. У намёце, дзе Міша жыў на Майдане, стаяў наш БЧБ сцяг.

Ніна: Я думаю, людзі маюць рацыю, што выйшлі на вуліцу. Яны вырашалі свае праблемы, ён быў патрэбны. Хоць, вядома, людзей, якія там загінулі, іх дзяцей, жонак, шкада. Гэта не дай Бог такую трагедыю. Але, калі б сеў Януковіч за стол перамоў з пратэстоўцамі, не было б ахвяр, а ён дрыжаў за сваю шкуру - вось і атрымаўся Майдан. Там цяпер стала лепш, калі я туды прыязджаю, я адпачываю душой, а тут як у нейкай турме сяджу.

- Як вы ацэньваеце цяпер грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі?

Міхаіл: Лукашэнка загнаў наш народ у галечу. Людзі жывуць нават не як рабы, таму што тых добра кормяць, а ў нас людзям не стае нават на ежу. Многія пенсіянеры купяць лекі, аплацяць камунальныя паслугі і застаюцца галодныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках