20 красавiка 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Вокны дамоў, якія выходзяць на «палац Шувалава», замураваныя

9
Навальны: Вокны дамоў, якія выходзяць на «палац Шувалава», замураваныя
Аляксей Навальны

Першы віцэ-прэм'ера РФ наважыў схаваць ад старонніх вачэй свае шыкоўныя валоданні.

Вокны элітных дамоў, якія выходзяць на шыкоўны палац, які належыць, на сцвярджэнне Фонду барацьбы з карупцыяй, сям'і першага віцэ-прэм'ера РФ Ігару Шувалаву, замураваныя. Такое нечаканае адкрыццё зрабілі прадстаўнікі каманды расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага падчас выпрабавання беспілотнага лятальнага апарата з камерай, паведамляе znak.com.

На відэа, атрыманым з дрона, відаць, што вокны шматпавярховак, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці даслоўна замураваныя. Другая ж частка вокнаў аддзеленая спецыяльнай бетоннай канструкцыяй, якая закрывае шыкоўную нерухомасць ад вачэй жыхароў.

У артыкуле-прэзентацыі, прысвечанай праекту дамоў без вокнаў, выявілася, што перад праекціроўшчыкамі першапачаткова ставілася задача не дапусціць выхаду вокнаў на паўднёвы бок «з меркаванняў бяспекі».

«Каб пазбегнуць відаў на прыватнае землеўладанне, размешчанае з паўднёва-ўсходняга боку, частка кватэр у корпусе 1 запланаваная аднабаковымі, а корпус 6 зарыентаваны тарцом на паўднёвы ўсход», - кажа Навальны.

Велізарны дом, пра які ідзе гаворка, ужо быў прадметам расследавання ФБК. Ён размешчаны ў пасёлку Зарэчча (побач са Сколкава). Гэта тэрыторыя былога савецкага дзяржаўнага лецішча. Плошча - 7,5 гектара. Плошча палаца - больш за 4 тысяч квадратных метраў. «Колькі каштуе ўся гэтая сядзіба, нават страшна падумаць. Мы думаем, што як мінімум 8-10 млрд рублёў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках