29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Данецкам з БПЛА раскідалі ўлёткі ў гонар гадавіны мітынгу «За адзіную Украіну»

Над Данецкам з БПЛА раскідалі ўлёткі ў гонар гадавіны мітынгу «За адзіную Украіну»

Украінскае войска раскідала пры дапамозе беспілотніка ўлёткі над акупаваным Данецкам.

Таксама гэтыя ўлёткі былі расклееныя на вуліцах акупаванага горада.

Пра гэта Цензор.НЕТ паведаміў дарадца міністра інфармпалітыкі Украіны Дзмітрый Ткачэнка.

Ён нагадаў, што 4 гады таму 4, 5, 13 сакавіка 2014 года прайшлі першыя праўкраінскія мітынгі ў Данецку «За адзіную Украіну».

«5 сакавіка нас выйшла да 10 000 чалавек», - распавёў ён.

У гонар гэтых падзей актывісты вырабілі спецыяльныя ўлёткі, якія паказваюць фота з мітынгу ў Данецку «За адзіную Украіну» ў сакавіку 2014 года з надпісам: «10 тысяч смелых дзеля 45 мільёнаў адзіных».

З яго слоў, гэтыя ўлёткі пры дапамозе беспілотніка былі раскіданыя над акупаваным Данецкам.

«Наша войска пры падтрымцы грамадскасці павіншавала жыхароў Данецка з 4 гадавінай грамадзянскага супраціву Данбаса расейскай акупацыі», - адзначыў Ткачэнка.

Акрамя таго, гэтыя ўлёткі былі расклееныя на вуліцах акупаванага Данецка, у тым ліку, на цэнтральнай плошчы Леніна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках