20 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі са стральбой затрымалі кантрабандыстаў мяса

5
Беларускія памежнікі са стральбой затрымалі кантрабандыстаў мяса

Двое мужчын нелегальна правезлі праз мяжу 1,6 тоны мяса.

Двух мужчын, якія нелегальна правезлі праз мяжу 1,6 тоны мяса, затрымалі памежнікі ў Маларыцкім раёне, паведамляе БелТА са спасылкай на Берасцейскую Чырванасцяжную памежную групу імя Дзяржынскага.

Здарэнне адбылося ў ноч з 5 на 6 сакавіка. Памежнікі спынілі два аўтамабілі, якімі кіравалі 29- і 24-гадовы жыхары Маларыты. Аднак кіроўца адной з машын не спыніўся на патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Ён спыніўся толькі пасля папераджальнага стрэлу з аўтамата. Памежны нарад затрымаў парушальніка.

Высветлілася, што абодва мужчыны нелегальна везлі з Украіны 36 цялячых туш. Яны ехалі ў абыход пункта пропуску. Мяса, увезенае без ветэрынарнага і санітарнага кантролю, меркавалася прадаць у Беларусі.

У парушальнікаў канфіскавана больш за 1,6 т мяса коштам больш за 4 тысячы рублёў, а таксама аўтамабілі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне памежнага рэжыму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках