29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Кіева з гранатамёта абстралялі рэстарацыю

7
У цэнтры Кіева з гранатамёта абстралялі рэстарацыю

Ад выбуху ў доме вылецелі шыбы.

Уночы ў чацвер, 8 сакавіка, на вуліцы Уладзімірскай ў Кіеве, недалёка ад Нацыянальнага музея гісторыі Украіны, невядомыя стрэлілі з гранатамёта па рэстарацыі, паведамляе "Эспрэса".

Стрэл быў зроблены з гранатамёта ў памяшканне рэстарацыі "Лео", узнікла ўзгаранне.

Згарэла блізу 50 квадратных метраў рэстарацыі. Для тушэння пажару былі выкліканыя некалькі патрулёў ДСНС.

За некалькі дзясяткаў метраў ад месца выбуху следчыя знайшлі пускавую трубу. Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці злачынства і датычных да яго асоб.

Паводле папярэдніх звестак пацярпелых няма.

Ад выбуху ў доме вылецелі шыбы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках