25 красавiка 2024, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

2
Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка

Беларуска перамагла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША.

У амерыканскім Індыян-Уэлсе стартаваў тэнісны турнір катэгорыі «Прэм'ер» з прызавым фондам $8 млн, паведамляе БелТА.

Першай з трох беларусак на корт выйшла Арына Сабаленка (63-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая сустракалася з прадстаўніцай ЗША Варварай Лепчанкай (66).

Двубой прайшоў з перавагай Сабаленкі, якая перамагла ў двух сэтах - 7:5, 6:1. Астатнія беларускія тэнісісткі згуляюць пазней - двухразовая пераможца гэтага турніру экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (204) будзе спаборнічаць з брытанкай Хізэр Уотсан (70), Аляксандра Сасновіч (49) сустрэнецца з полькай Магда Лінэт (61).

Акрамя таго, Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка згуляюць разам у парным разрадзе. У матчы 1/16 фіналу яны будуць спаборнічаць з амерыкана-канадскім дуэтам Слоан Стывенс/Эжэн Бушар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках