25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка пераможна вярнулася ў тэнісны тур

10
Вікторыя Азаранка пераможна вярнулася ў тэнісны тур

На турніры ў Індыян Уэлсе беларуска перамагла брытанку Гізэр Уотсан.

Былая першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка пераможна вярнулася ў сусветны тэнісны тур пасля больш чым паўгадавога перапынку, паведамляе карэспандэнт БелТА.

У першым коле турніру ў амэрыканскім Індыян Уэлсе Азаранка, якая займае 204-е месца ў рэйтынгу WTA, за 1 гадзіну 43 хвіліны нанесла паразу 70-й ракетцы планеты брытанцы Гізэр Уотсан.

Першы сэт беларуска пачала вельмі ўпэўнена, ведучы 5:1. Пасля гэтага спаборніца перахапіла ініцыятыву і скараціла разрыў да мінімуму - 5:4. Але Вікторыя сабралася і, трэцім разам здабыўшы чужую падачу, перамагла - 6:4. Другая партыя прайшла паводле таго ж сцэнару: Азаранка адразу вырвалася наперад, Уотсан здаганяла, але ў выніку беларуска зноў была мацнейшая - 6:2.

Пасля матчу Вікторыя Азаранка сказала, што вельмі радая зноў выйсці на корт, вярнуцца і прачуць усе гульнявыя эмоцыі ды дамагчыся перамогі. У другім коле спаборніцтваў BNP Paribas Open Вікторыя пазмагаецца з дзейнай чэмпіёнкай US Open, амэрыканкай Слоан Стывэнс (13).

Да гэтага Вікторыя Азаранка гуляла ў ліпені 2017 года на Уімблдоне, пасля чаго была вымушаная займацца праблемамі, звязаныя з апекай над сваім дзіцем.

Вяртанне выйшла ўдалым, і цяпер Азаранка працягне выступ на кортах Індыяна Уэлса, дзе яна ў 2012 і 2016 гадах станавілася чэмпіёнкай. Раней на цяперашнім турніры паспяхова стартавалі яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка падолела Варвару Лепчанку з ЗША, а Аляксандра Сасновіч ва ўпартай барацьбе адолела палячку Магду Лінэт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках