24 красавiка 2024, Серада, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартак Мірановіч: Паводле ўсіх параметраў СКА не саступае БГК

Спартак Мірановіч: Паводле ўсіх параметраў СКА не саступае БГК

Са слоў легендарнага трэнера, менчукам пара замахнуцца на чэмпіёнства па-сур'ёзнаму.

Легендарны трэнер Спартак Мірановіч пракаментаваў выступ менскага СКА ў Кубку ЕГФ, а таксама падзяліўся чаканнямі ад матчу з БГК.

- Добра гулялі з «Магдэбургам», з «Б’ьеррынгбра» правялі два годныя матчы. Трохі, я думаю, не стае яшчэ стабільнасці. Мы ўсё ўмеем, але то заб’ём, то не заб’ём, то страцім. Прынамсі, цікава сачыць за камандай - хлопцы становяцца больш дасканалымі і б'юцца да канца. Відаць, што трэнерскі штаб праводзіць сур'ёзную працу. Калі каманда гуляе годна – значыць, і трэнеры працуюць годна. Але як кажа Ігар Папруга: галоўнае не ўдзел - галоўнае перамога. Таму заўсёды хочацца перамагчы, а як перамагчы - гэта ўжо іншая размова. Так, можна годна змагацца са знакамітым, больш дасведчаным спаборнікам, але цяпер гэтага мала. Праўда ў Кубку ЕГФ мы апынуліся ў сітуацыі, калі ўжо не ўсё залежыць ад нас - будзем сачыць, як згуляюць свае матчы датчане і каманды ў іншых групах.

- Вызначыце каго-небудзь з хлопцаў персанальна?

- Звычайна перамагаюць не асобныя персаналіі, а ўся каманда. Ёсць, вядома, лідары, ад якіх мы чакаем пэўнай стабільнасці. І не важна, колькі ім гадоў. Мы проста робім зніжку на маладосць, але напраўду ў еўрапейскіх камандах таксама гуляе шмат такіх жа маладых гульцоў. Узяць хаця б аўстрыйца Біліка, які закінуў нам 8 галоў на Чэмпіянаце Еўропы. Так, малайчына Артур Рудзь, яскрава згуляў супраць «Б’ерриыгбра», але пры гэтым, цяжка сказаць, як ён будзе выглядаць у наступным матчы.

- Чаго чакаць ад будучага матчу з БГК?

- Чакаць можна ўсяго, чаго заўгодна. Будзем спадзявацца, што нашы хлопцы згуляюць выдатна. З усяго відаць, наша каманда не горшая. Мы ўсё ж сталі дарослымі, разумнейшымі. Ужо пара СКА замахнуцца на чэмпіёнства па-сур'ёзнаму, - цытуе Міронавіча прэс-служба СКА.

СКА згуляе з БГК у рамках чэмпіянату Беларусі 10 сакавіка. Пачатак матчу а 14.00 у ДС «Уручча».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках