29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пхенчхане пачаліся зімовыя Паралімпійскія гульні

1
У Пхенчхане пачаліся зімовыя Паралімпійскія гульні

15 беларускіх спартоўцаў выступяць у двух відах спорту.

Сцяг на цырымоніі неслі паўднёвакарэйскія паралімпійскія спартоўцы - Чхве Сара і Чхве Кіллі (гарналыжны спорт, пашкоджаны зрок), Лім Хо Вон (тэніс на вазках), Юн Чы Ю (настольны тэніс), Пак Хён Гю (баскетбол на вазках), Пак У Чхоль (рэгбі на вазках), Бон Хён Чхэ (лыжы), О Ёнюн (лёгкая атлетыка), паведамляе БелТА.

Паралімпійскі сцяг, які ўяўляе сабой белае палотнішча з размешчанымі па цэнтры трыма паўмесяцамі чырвонага, сіняга і зялёнага колераў, упершыню быў выкарыстаны на цырымоніі закрыцця Паралімпійскіх гульняў у Афінах у 2004 годзе. Тры паўмесяца Agitos сімвалізуюць рух, сімвал быў створаны буйным Еўрапейскім рэкламным агенцтвам Scholz&Friends.

Фото: REUTERS

Паралімпійскі гімн Hymn de l'Avenir («Гімн будучыні»), выкананы ў час цырымоніі ўзняцця сцяга, быў складзены кампазітарам Ц’еры Дарнісам, гімн быў зацверджаны Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК) у 1996 годзе.

Расейскія спартоўцы праз адхіленне Паралімпійскага камітэта Расеі не змогуць выступіць на Гульнях пад нацыянальным сцягам. Пастановай МПК расейцы возьмуць удзел у Гульнях пад паралімпійскім сцягам у статусе нейтральных паралімпійцаў з Расеі. Усяго на Гульнях 2018 выступяць 30 расейскіх спартоўцаў.

Як паведамляе БЕЛТА, у парадзе атлетаў узяла ўдзел беларуская дэлегацыя. Сцяганосцам зборнай выступіла шматразовая чэмпіёнка і прызёр Паралімпіяд і чэмпіянатаў свету Людміла Волчак. Акрамя дасведчаных атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды, у складзе беларускай дружыны шэсць дэбютантаў Паралімпійскіх гульняў.

На думку кіраўніка Паралімпійскага камітэта Беларусі Алега Шэпеля, калі дзяржава ўкладвае немалыя сродкі ў падрыхтоўку атлетаў, значыць, трэба патрабаваць і вынік. «На мой погляд, выступ нашых паралімпійцаў будзе добрым, калі беларуская каманда ў Пхенчхане здабудзе пяць медалёў», - адзначыў ён.

На XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане 15 беларускіх спартоўцаў выступяць у двух відах спорту - біятлоне і лыжных гонках. Першыя медалі будуць разыграныя 10 сакавіка.

З Гульняў у Сочы беларускія атлеты прывезлі тры бронзавыя ўзнагароды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках