16 красавiка 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы закон закране не толькі «дармаедаў», але і іх сем'і

7
Новы закон закране не толькі «дармаедаў», але і іх сем'і
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ

Гэта сотні тысяч чалавек.

Беларусы, якія працуюць за мяжой, патрапяць у спісы «дармаедаў».

Працоўныя мігранты павінны вярнуцца па месцы жыхарства, напісаць заяву і «пацвердзіць свой статус, што легальна працуюць за мяжой». Толькі ў такім выпадку камісія будзе іх выключаць са спісу не занятых у эканоміцы.

Блізу 1 мільёна беларусаў вымушаныя працаваць за мяжой. Якія наступствы будзе мець абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» - сайт Сharter97.org папрасіў пракаментаваць віцебскую каардынатарку аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяну Севярынец:

- Віцебская вобласць, у якой я пражываю - самая бедная. У нас найбяднейшыя ў Беларусі раёны. Людзі проста вымушаныя выязджаць на заробкі.

Па-іншаму сям'я пражыць не можа. І тое, што дзяржава збіраецца запусціць сваю «лапу» ў кішэню простым людзям, змушаным зарабляць за мяжой - гэта сапраўднае хамства.

Людзі рызыкуюць сваімі сем'ямі, сваімі жыццямі (не для кога не сакрэт, што Расея - крымінальная краіна). Калі хтосьці можа зарабіць у такіх варунках, то дзякуй Богу. Але нашы чыноўнікі не могуць дапусціць гэтага.

Дзяржава чарговым разам даводзіць, што яна ненармальная і існуе для кіроўнай клікі і сям'і Лукашэнкі.

Улады спрабуюць ткнуць людзей носам і давесці, што мы поўныя нулі. Замест стварэння працоўных месцаў, падкрэсліваю - нармальных працоўных месцаў, правядзення рэформаў і стварэння канкурэнтнай эканомікі, чыноўнікі займаюцца стварэннем бязглуздых дэкрэтаў.

Я шмат езджу па краіне і рэгіёнах, і ўсё тое, што я бачу не паддаецца ніякаму аналізу. Усе параскраданае, працы - непачаты край.

Лукашэнка дачакаецца рэакцыі людзей. Бо дэкрэт закране не толькі саміх дармаедаў - а іх сем'і. А гэта сотні тысяч чалавек. Улады свядома выводзяць беларусаў на вуліцы. Ужо паверце, калі закрануць лядоўні нашых грамадзян - рэакцыя рушыць услед неадкладная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках