20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дзяржынскага фура абарвала лінію электраперадачы

На Дзяржынскага фура абарвала лінію электраперадачы

Рух абцяжараны.

Вялікагруз у Менску абарваў лінію электраперадачы, вядуцца рамонтныя работы, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся сёння а 17.20 на праспекце Дзяржынскага на скрыжаванні з праспектам Любімава.

- Вялікагруз вышынёй больш за 5 метраў рухаўся ў напрамку МКАД. На скрыжаванні ён зачапіў і абарваў лінію электраперадачы, пасля чаго схаваўся з месца здарэння. Быў затрыманы відавочцам ужо на МКАД, - сказалі ў ДАІ.

Інспектары выклікалі супрацоўнікаў «Менгарсвятла», якія прыступілі да рамонтных прац. Папярэдне, на іх спатрэбіцца блізу 1,5 гадзіны.

Рух на гэтым участку абцяжараны, інспектары ДАІ рэгулююць яго ўручную. Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках