19 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хабараўску разбіўся гелікаптэр Мі-8

У Хабараўску разбіўся гелікаптэр Мі-8
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА/KORRESPONDENT.NET

Шэсць чалавек загінулі.

У расейскім Хабараўску ў раёне вуліц Антэнная і Хірургічная ўпаў гелікаптэр Мі-8 авіякампаніі «Усход», на борце якога знаходзіліся шэсць чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба галоўнай управы МНС Расеі Хабараўскага краю.

«Усе целы знойдзеныя. Пасля таго як з імі папрацуюць следчыя, іх перавязуць у Бюро судова-медыцынскай экспэртызы для далейшай ідэнтыфікацыі», - расказаў міністр аховы здароўя Хабараўскага краю РФ Аляксандр Віцько, паведамляе РБК.

Паводле факту следчыя распачалі крымінальную справу аб прыкметах злачынства, прадугледжанага ч 3 арт 263 КК Расеі (Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту). У СК распавялі, што гелікаптэр здзяйсняў вучэбна-трэнінгавы палёт, на борце быў лётны экіпаж.

У рамках пошукавай аперацыі, да якой былі прыцягнуты 219 чалавек, выяўленыя абедзве «чорныя» скрыні гелікаптэра Мі-8.

Губернатар Хабараўскага краю Вячаслаў Шпорт даручыў аператыўна дапамагчы сем'ям загінулых у авіякатастрофе. На распараджэнне ўрада ў межах горада Хабараўска уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару.

Фото: Евгений Никитенко / amurmedia.ru

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках